2016-10-09 13:46:00

Папа: чужынцы вучаць нас каштоўнасцям, якіх жадае Пан


“Шматлікія чужынцы, сярод іх і паслядоўнікі іншых рэлігій, даюць нам прыклад каштоўнасцяў, пра якія мы часам забываемся або ігнаруем”, - сказаў папа Францішак 9 кастрычніка 2016 г. падчас св. Імшы на плошчы св. Пятра. “Вельмі важнай з’яўляецца  здольнасць удзячнасьці, абажання Пана за ўсё, што для нас робіць”, - сказаў Святы Айцец падчас Эўхарыстыі з нагоды святкавання “Марыйнага Юбілею" ў рамках Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці.

У сваёй гаміліі Папа спаслаўся да Евангелля сённяшняй нядзелі, якое расказвае пра сустрэчу Езуса з дзесяццю пракажонымі, якія выздаравелі, але толькі адзін з іх выказаў падзяку: Самаранін, значыцьчужынец, які жыў на ўскраіне абранага народа, амаль язычнік.! “Гэтаму чалавеку было недастаткова тое, што быў аздароўлены дзякуючы сваёй веры. Ён робіць, каб гэтае аздараўленне асягнула сваю паўнату.  Вяртаецца, каб выказаць сваю падзяку за атрыманы  дар, прызнаючы ў Езусе сапраўднага святара, які, падняўшы яго і збавіўшы, можа зрабіць, каб ён вырушыў у дарогу, каб прыняў яго да групы сваіх вучняў”, - адзначыў Папа. Францішак дадаў, “наколькі важнай з’яўляецца здольнасць удзячнасьці, абажання Пана за ўсе, што робіць для нас“.

Святы Айцец указаў Марыю, нашу Маці, як прыклад таго, як маем дзякаваць Богу. "Упрошвайма Божую Маці, каб нам дапамагла зразумець, што ўсё з'яўляецца дарам ад Бога, каб і мы ўмелі дзякаваць: тады наша радасць будзе поўнай”, - сказаў Папа.

Пантыфік адзначыў, што Нааман і самаранін з сённяшняга Евангелля былі чужынцамі.”Як шмат чужынцаў, а таксама паслядоўнікаў іншых рэлігій, даюць нам прыклад каштоўнасцяў, пра якія мы часам забываемся або ігнаруем. Людзі, якія жывуць побач нас, магчыма пагарджаныя і адкінутыя на абочыну, таму што з'яўляюцца чужынцамі, могуць нас навучыць, як ісці па шляху, які жадае Пан”, - адзначыў Францішак.  Пантыфік нагадаў, што таксама Маці Божая разам са сваім мужам Юзафам зазнала аддалення ад сваёй зямлі, будучы ў Егіпце.  “Трымайма ў сабе гэту простую веру Святой Божай Маці. Упрошвайма Яе, каб мы заўсёды былі здольнымі вяртацца да Езуса і дзякаваць Яму за шматлікія дабрадзействы Яго міласэрнасці”, -завершыў папа Францішак.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.