2016-10-09 14:10:00

Пантыфік памаліўся за ахвяр урагана "Мэцью"


Францішак памаліўся за ахвяр урагана “Мэцью”, які нядаўна абрынуўся на краіны Карыбскага мора, асабліва на Гаіці. Перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 9 кастрычніка 2016 г. Папа сказаў, што з вялікім смуткам прыняў навіну пра сур'ёзныя шкоды, якія ён нанёс, спрычыняючы шматлікія смяротныя ахвяры і прымушаючы многіх людзей пакінуць свае месцы пастаяннага пражывання, а таксама нанёс вялікія матэрыяльны шкоды. “Я запэўніваю пра маю блізкасць да жыхароў гэтых зямель і выказваю давер у тое, што пачуццё салідарнасці надыйдзе ад міжнароднай супольнасці, каталіцкіх ўстаноў і людзей добрай волі. Запрашаю ўсіх далучыцца да маёй малітвы за гэтых братоў і сясцёр, якія былі так жорстка выпрабаваны”, сказаў Святы Айцец.

Ураган “Мэцью” суправаджаўся моцнымі ліўнямі і разбуральнымі вятрамі іпрывёў да катастрафічных наступстваў, перш за ўсё, для Гаіці: знішчаныя тысячы дамоў, разбураныя масты, дарогі, вырваныя з каранямі дрэвы. Загінула больш за 900 чалавек.

Ураган “Мэцью” стаў самым моцным ураганам у рэгіёне за апошнія 10 гадоў.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.