2016-10-05 14:20:00

Святы Айцец адкрые форум, прысвечаны веры і спорту


Разважаць пра сувязь паміж верай і спортам, каб палепшыць жыццё чалавека: такую мэту паставілі перад сабой арганізатары першай міжнароднай і міжрэлігійнай канферэнцыі, якая пачынаецца 5 кастрычніка 2016 г. у Ватыкане.

Трохдзённае мерапрыемства адкрые папа Францішак у Зале Паўла VI. Сярод іншых, у канферэнцыі прымуць удзел генеральны сакратар ААН Пан Гі-Мун і прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. На беспрэцэдэнтную сустрэчу ў Ватыкане прыбыло таксама 15 рэлігійных лідэраў: усе веравызнання прызнаюць здольнасць спорту развіваць цалкам адмысловую “дыпламатыю” і быць агульнай мовай для ўсяго свету.

Форум пройдзе па ініцыятыве Папскай рады па культуры пры садзейнічанні нямецкай кампаніі “Allianz”.

Прадстаўнікі апошняй заявілі, што яны ганарацца супрацоўніцтвам са Святым Пасадам у гэтай галіне, што цалкам адпавядае імкненню “Allianz” падтрымаць тых, хто жадае жыць з адвагай. Канферэнцыя адзначыць сабой закладку першага каменя ў глабальны рух будаўніцтва мастоў паміж людзьмі і змены іх жыцця. Асаблівая ўвага тут будзе нададзена моладзі.

Спорт на ўсіх узроўнях можа знішчаць бар’еры і будаваць масты паміж народамі, рэлігіямі, нацыянальнасцямі. Гэтую ролю ён адыгрываў заўсёды, і па гэты дзень злучае нават дзяржавы, якія знаходзяцца па розныя лініі фронту, з’яўляючыся аспектам, які не мае “грамадзянства”, заявіў кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры і адзін з натхняльнікаў Канферэнцыі. “Спорт – гэта ярка выражаны кампанент чалавечай натуры, паколькі ён залучае цела, розум, усю асобу. Спорт таксама ўяўляе сабой сапраўдную мадэль, сімвал для сучаснага грамадства: сапраўнае змаганне ніколі не становіцца вайной!”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.