2016-10-04 14:11:00

Папа агучыў у відэароліку малітоўную інтэнцыю на кастрычнік


Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 4 кастрычніка 2016 г. праз свой канал у “Youtube” відэаролік, у якім папа Францішак паведамляе і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на кастрычнік. Святы Айцец заклікае маліцца, “каб журналістаў, у выкананні іх прафесійных абавязкаў, заўсёды натхнялі павага да праўды і моцнае пачуццё этычнасці”.

“Часта я задаю сабе пытанне: як сродкі камунікацыі могуць служыць культуры сустрэчы?” – з гэтай думкі распачаў свае разважанні Святы Айцец. Яго словы гучаць на фоне відэаздымкаў з працоўных месцаў журналістаў.

“Мы маем патрэбу ў інфармацыі, якая б вяла да згоды на карысць агульнага дабра чалавецтва і планеты”, - працягнуў Пантыфік і запрасіў далучыцца да яго малітвы ў інтэнцыі журналістаў.

Нарэшце, Францішак спытаў: “Можаце дапамагчы мне распаўсюдзіць гэтую малітоўную інтэнцыю?”. І дзесяткі журналістаў рознай нацыянальнасці ўпэнена адказалі з экрана: “Так!”

У якасці евангелізацыйнай інтэнцыі на кастрычнік Папа прапанаваў малітву аб тым, “каб Сусветны місійны дзень аднаўляў ва ўсіх хрысціянскіх супольнасцях радасць і адказнасць у абвяшчэнні Евангелля”.








All the contents on this site are copyrighted ©.