2016-10-02 11:30:00

Святы Айцец у Баку памаліўся за ахвяр пераследу за веру


Францішак памаліўся за ахвяр пераследу за веру. Перад малітвай “Анёл Панскі” у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Баку 2 кастрычніка 2016 г. Папа заўважыў, што вера ў Азербайджане “пасля гадоў пераследу зрабіла цуды”.

“Я б хацеў узгадаць шматлікіх адважных хрысціян, якія давяралі Пану і засталіся вернымі ў часы нядолі. Як зрабіў св. Ян Павел ІІ, я скіроўваю да усіх вас словы апостала Пятра: “Вам, якія верыце, хвала!”, - сказаў Пантыфік.

Папа заклікаў азербайджанскіх католікаў памаліцца праз заступніцтва Панны Марыі, “якую ў гэтай краіне шануюць не толькі хрысціяне” за сем’і, хворых і старых, церпячых ад цялесных і духоўных пакут.








All the contents on this site are copyrighted ©.