2016-09-29 15:19:00

Дзень сродкаў камунікацыі паводле логікі “Добрай навіны”


Здранцвенне сумлення і адчай, гэта дзве магчымых “хваробы”, да якіх можа прывесці сённяшняя сістэма камунікацыі. Часта эксперты, лідэры грамадскай думкі і сродкі інфармацыі далёкія ад рэчаіснасці галечы і пакут, што прыводзіць іх да ігнаравання драматычных сітуацый, з якімі сутыкаюцца людзі. Адчай з’яўляецца вынікам таго, што камунікацыя сёння ператвараецца ў напышлівасць і відовішча. Так пракаментавалі ў Сакратарыяце па камунікацыі абвешчаную 29 верасня 2016 г. тэму наступнага Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі: “Не бойся, бо Я з табой” (Іс 43, 5). Перадаваць надзею і давер у наш час”.

І ў гэтай сітуацыі гучыць голас Бога: “Не бойся, бо Я з табой” (Іс 43, 5). Ён выказвае сваю салідарнасць з кожнай чалавечай сітуацыяй і паказвае, што мы не самотныя. Бог праз драматычны сцэнар гэтага свету піша гісторыю збаўлення, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні дыкастэрыі.

Тэма наступнага Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі з’яўляецца запрашэннем, каб распавесці гісторыю свету і гісторыі чалавека ў адпаведнасці з логікай “Добрай навіны”, якая нагадвае нам пра тое, што Бог ніколі не перастае быць Айцом, у любой сітуацыі і ў дачыненні да любога чалавека, напісалі аўтары.








All the contents on this site are copyrighted ©.