2016-09-26 16:11:00

Папа прыняў Прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга


Палітычную сітуацыю ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга Святы Айцец абмеркаваў 26 верасня 2016 г. з Прэзідэнтам гэтай афрыканскай краіны Жазефам Кабілам. У ходзе сустрэчы адзначалася важнасць супрацоўніцтва паміж палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і рэлігійнымі супольнасцямі дзеля супольнага дабра, стабільнасці і міру ў краіне.

Францішак і Жазеф Кабіла абмеркавалі сітуацыю пакутуючага ад насілля насельніцтва ўсходняй часткі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, а таксама важнасць супрацоўніцтва на нацыянальным і міжнародным узроўнях з мэтай аднаўлення мірнага жыцця і аказання падтрымкі пацярпелым.

Падчас аўдыенцыі адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Дэмакратарычнай Рэспублікай Конга, уклад Каталіцкага Касцёла ў сацыяльную, адукацыйную і медыцынскую сферы, у развіццё і барацьбу з беднасцю. 

Пасля аўдыенцыі ў Папы, Жазеф Кабіла сустрэўся з сактараром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.








All the contents on this site are copyrighted ©.