2016-09-26 10:26:00

Насілле ў Мексіцы: забіты чарговы святар


У Мексіцы быў забіты кс. Хасэ Альфрэда Лопэс Гульен – 53-гадовы святар, выкрадзены невядомымі некалькі дзён таму. Яго цела было знойдзена недалёка ад горада Пуруандзіра, у штаце Мічаакан, дзе ён быў пробашчам касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Мясцовыя касцёльныя ўлады пацвердзілі смерць святара і асудзілі злачынства.

Гаворка ідзе пра трэцяе забойства прадстаўнікоў духавенства за апошнія некалькі дзён. 18 верасня на ўсходзе Мексікі адбылося выкраданне і забойства двух іншых каталіцкіх святароў: кс. Алеха Набора Хіменэса Хуарэса і кс. Хасэ Альфрэда Суарэса-Дэла-Круса. Іх целы з слядамі катаванняў былі знойдзены недалёка ад горада Поса-Рыка-дэ-Ідальга ў штаце Веракрус, у якім яны здзейснялі душпастырскае служэнне.

Паводле мексіканскай паліцыі, адказнымі за злачынствы, хутчэй за ўсё, з’яўляюцца крымінальныя групоўкі гандляроў наркотыкамі, дзейнасць якіх рашуча асуджалі загінулыя святары.

Мексіка з’яўляецца адной з самых небяспечных для каталіцкага духавенства краінай у свеце. З 2012 г. тут былі забіты 15 святароў і два свецкія душпастырскія работнікі. Пра лёс яшчэ двух святароў, якія зніклі некалькі гадоў таму, да гэтага часу няма ніякай інфармацыі.

Перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане 26 верасня 2016 г. Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве аб спыненні насілля ў гэтай лацінаамерыканскай краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.