2016-09-21 11:40:00

Кардынал Паралін у ААН: вырашыць прычыны крызісу бежанцаў


Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі кардынал Пьетра Паралін прыняў удзел у пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным праблеме бежанцаў і мігрантаў, якое праходзіла 19 верасня 2016 г. у штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку.

У сваім выступленні кардынал Дзяржсакратар заклікаў міжнародную супольнасць “вылучыць прычыны, які падштурхоўваюць мільёны людзей пакідаць уласныя дамы і працаваць над імі”, а таксама пакласці канец усім “канфліктам, насіллю і імкнуцца да міру і згоды”. 

Кардынал Паралін прывёў словы Святога Айца аб тым, што праблемы неабходна вырашаць з дапамогай “дыпламатыі і дыялогу”, а таксама нагадаў пра сітуацыю хрысціян, які становяцца ахвярамі “рэлігійнага пераследу”. Ён заклікаў "не пакідаць" тых з іх, якія знайшлі прытулак у лагерах бежанцаў.

Бліжэйшы супрацоўнік Папы заклікаў “моцна абмежаваць і кантраляваць вытворчасць і гандль зброяй”, у сувязі з тым, што яе распаўсюджванне "абцяжарвае канфліктные сітуацыі і мае вялізарныя чалавечыя і матэрыяльныя кошты, правакуючы вялікія перамяшчэнні бежанцаў і мігрантаў і глыбока пагражаючы развіццю і пошуку трывалага міру”. Паводле кардынала Параліна, вырашэнне міграцынага крызісу патрабуе “палітычнай сілы і волі”.

Падчас свайго візіту ў Нью-Ёрк кардынал Дзяржсакратар правёў шэраг сустрэч, у тым ліку з Дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры, з якім абмеркаваў гуманітарную сітуацыю ў Сірыі, барацьбу з тэрарызмам на Блізкім Усходзе і прадухіленне пераследу этнічных і рэлігійных меншасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.