2016-09-19 14:57:00

Пасланнік Папы паедзе ў Калумбію на падпісанне мірнай дамовы


26 верасня 2016 г. кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін накіруецца ў Картахену-дэ-Індыяс, у Калумбіі, з нагоды падпісання “Канчатковай дамовы аб заканчэнні канфлікту і будаванні стабільнага і трывалага міру” паміж калумбійскім урадам і “Рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі Калумбіі”, паведаміў 19 верасня 2016 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Мірнае пагадненне паміж бакамі было дасягнута пасля чатырох гадоў перамоваў, якія праводзіліся на Кубе. Канфлікт паміж імі працягваўся 52 гады і ўнёс жыцці амаль 220 тыс. чалавек. 

Паводле ўмоваў пагаднення, паўстанцы абавязаліся скласці зброю і дабівацца сваіх мэтаў законнымі палітычнымі метадамі. Ратыфікацыя дамовы будзе здзейсняцца па выніках усенароднага рэферэндума, запланаванага на 2 кастрычніка 2016 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.