2016-09-19 13:04:00

Нунцыі звярнуліся да міжнароднай супольнасці


“Прадпрыняць больш эфектыўныя дзеянні для спынення насілля і мірнага вырашэння канфліктаў у розных частках свету”, - заклікалі міжнародную супольнасць і кіраўнікоў дзяржаў дыпламатычныя прадстаўнікі Святога Айца.

Дыпламаты скіравалі заклік аб міры на заканчэнне сустрэчы, у якой прымалі ўдзел 15-17 верасня 2016 г. у Рыме, у рамках Юбілею Міласэрнасці. Яны выказалі сваю “салідарнасць з усімі нявіннымі ахвярамі і асобамі, якія падвяргаюцца дыскрымінацыі і пераследу па прычыне сваёй рэлігійнай прыналежнасці” і запэўнілі ў сваёй штодзённай малітве за іх.

“Юбілей нунцыяў” уключаў у сябе канферэнцыі, сустрэчы з кіраўнікамі Дзяржсакратарыяту і ватыканскіх дыкастэрый, супольную Эўхарыстыю з Пантыфікам. На заканчэнне святкавання Папа прыняў дыпламатаў на аўдыенцыі. У сустрэчы ўдзельнічалі 106 з 108 дзейсных папскіх прадстаўнікоў. 








All the contents on this site are copyrighted ©.