2016-09-18 13:48:00

Папа: на правакацыі трэба адказваць хрысціянскай мудрасцю


Мы пакліканы, каб на подступы і хітрасці гэтага свету адказваць хрысціянскай хітрасцю, сказаў папа Францішак 18 верасня 2016 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Сёння, Езус запрашае нас задумацца пра два процілеглыя лады жыцця: свецкі і паводле Евангелля. Дух свету не з'яўляецца духам Езуса. Ён сам гэта тлумачыць праз  прыпавесць пра нявернага і карумпаванага эканома, якога хваліць, нягледзячы на яго несумленнасць (Лк 16,1-13). Трэба адразу адзначыць, што гэты эканом не прадстаўлены, як узор да наследавання, але як прыклад хітрасці. Гэты чалавек быў абвінавачаны ў дрэнным кіраванні маёмасцю свайго гаспадара і перад сваім выгнаннем спрытна шукае набыць добразычлівасць даўжнікоў, паніжаючы ім частку доўгу, каб забяспечыць сваю будучыню. Каментуючы гэтыя паводзіны, Езус заўважае: “Бо сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення” ( Лк 16- 8).

На такую свецкую хістрасць мы пакліканы адказаць хрысціянскай хітрасцю, якая з’яўляецца адным з дараў Духа Святога. Гэтае адступленне ад духу і каштоўнасцяў свету, якія так падабаюцца д’яблу, каб здолець жыць паводле Евангелля. І марнасць як праяўляецца? Яна выяўляецца стаўленнямі карупцыі, падману, злоўжывання ўладай, і з'яўляецца найбольш няправільнай дарогай, дарогай граху. Гэта як ланцуг, нават калі гэта праўда, з’яўляецца найбольш выгоднай да прабыцця. Затое дух Евангелля патрабуе сур’язнага, шчырага, правільнага стылю жыцця, у павазе да іншых і іх годнасці, у пачуцці абавязку. Гэта хрысціянская праніклівасць!

Шлях жыцця прыводзіць неабходна  да выбару паміж двума дарогамі: паміж сумленнасцю і несумленнасцю, паміж эгаізмам і альтруізмам, паміж дабром і злом. Немагчыма вагацца паміж адным і другім, таму што яны рухаюцца на розных і супярэчных логіках. Прарок Ілля казаў ізраільскаму народу, які ішоў гэтымі дзвюма дарогамі: Але вы кульгаеце ідучы абедзвума нагамі. Прыгожы вобраз. Важна вырашыць, у якім кірунку ісці, а затым, як толькі выбіраецца правільны шлях, трэба ісці з энэргіяй і рашучасцю, давяраючы Божай ласцы і падтрымцы яго Духа. Моцнай і катэгарычнай з’яўляецца выснова евангельскага ўрыўка: “Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе моцна трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне” (Лк 16,13).

Гэтым навучаннем сёння Езус заклікае нас зрабіць выразны выбар паміж Ім і духам свету, паміж логікай карупцыі ды прагнасці, паміж шчырасцю ды падзеламі.  Хтосці паводзіцца з карупцыяй як з наркотыкамі: думае, што можа іх выкарыстоўваць і спыніць, калі захоча. Пачынае ад нязначнага: адзін наканечнік тут, там другі хабар. .. і так паступова губляецца сваю свабоду. Але і карупцыя спрычыняе залежнасць, і спрыяе галечы, эксплуатацыі і пакуце.  А колькі ахвяраў ёсць сёння ў свеце! Колькі ахвяр гэтай шырока распаўсюджанай карупцыі. Затое, калі мы імкнемся прытрымлівацца евангельскай логікі цэласнасці, яснасці намераў, паводзін і братэрства, мы становімся працаўнікамі справядлівасці і адкрываем гарызонты надзеі для чалавецтва. У адданасці і ахвяраванні сябе нашым братам, мы служым праведнаму гаспадару: Богу

Няхай Панна Марыя дапаможа нам выбраць пры кожнай нагодзе і любым коштам правільны шлях, знаходзячы таксама адвагу, каб ісці супраць плыні, каб ісці за Езусам і Яго Евангеллем”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” Пантыфік нагадаў, што 17 верасня 2016 г. на Сардэніі была абвешчана благаслаўлёнай Элізабэта Санна, маці сям'і. “Стаўшыся ўдавой, яна цалкам прысвяціла сябе малітве і служэнню хворым і бедным. Яе сведчанне з'яўляецца прыкладам эвангельскай міласэрнасці натхнёнай хрысціянскай верай”, - сказаў Францішак.

Папа таксама нагадаў, што 18 верасня, у Генуі, завершыўся Нацыянальны эўхарыстычнага кангрэс. Святы Айцец выказаў спадзяванне, што ён ажывіць у італьянскім народзе, веру ў святы сакрамэнт Эўхарыстыі, у якой мы пакланяемся Хрысту, крыніцы жыцця і надзеі для ўсіх людзей.

На заканчэнне Святы Айцец заклікаў вернікаў маліцца за яго і ўдзяліў сабраным на ватыканскай плошчы сваё благаслаўленне.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.