2016-09-18 14:55:00

Пантыфік да жандармаў: бараніце чалавечую годнасць


Святы Айцец заклікаў ватыканскую жандармерыю не дапускаць выкарыстоўваць і падманваць іншых , але быць сумленнымі  змагаючыся з эксплуататарамі і супраць махлярства. З нагоды 2-х сотгоддзя заснавання гэтай ватыканскай ўстановы 18 верасня 2016 г. Пантыфік цэлебраваў св. Імшу ў базыліцы св. Пятра. У гаміліі Святы Айцец спаслаўся да біблійных чытанняў сённяшняй нядзелі, дзе гаворыцца пра тры тыпы людзей: пра эксплуататара, махляра і веруючага чалавека.

Паводле Папы эксплуататар гэта чалавек агорнуты маніяй ўзбагачэння да той ступені, што святочныя дні адпачынку, спрычыняюць яму раздражненне і злосць. Яго адзіным бажком з’яўляецца багацце і грошы, якія здабывае махлярствам і экслуатацыяй іншага чалавека, асабліва бедных і патрабуючых, сказаў Пантыфік.” А горш за ўсё тое, што ён лічыць сябе сумленным чалавекам. Яму не важна, што зневажае бедных, якія становяцца вялікай “фабрыкай рабскай працы”  і сёння ў свеце нявольніцкая праца з'яўляецца спосабам кіравання” , - сказаў Фрацішак.

Святы Айцец узгадаў другую катэгорыю людзей, махляроў, якія не маюць ніякага даверу да нікога. Яны здольныя толькі ашукваць.  Гэта хітрасць чыста свецкая і грэшная, якая робіць шмат зла.  Папа нагадаў, што існуе таксама хрысціянская хітрасць менавіта рабіць нешта добрае, з духам гэтага свету.

Гаворачы пра веруючага чалавека Францішак адзначыў, што гэта чалавек малітвы, у падвойным сэнсе гэтага слова. Ён моліцца за іншых і мае давер ў малітве іншых за яго, каб магчы “весці спакойнае і ціхае жыццё ва ўсёй пабожнасці і годнасці” ( 1 Цім 2,2). “Верны чалавек  можа хадзіць з горда ўзнятай галавой”, - заўважыў Папа.

Папа нагадаў ватыканскай жандармерыі, што іх заданнем з’яўляецца абарона і спрыянне годнасці чалавека. Святы Айцец падзякаваў ім за іхняе пакліканне служыць Апостальскакй Сталіцы, якое доўжыцца ўжо два стагоддзі і дадаў, што яны выконваюць сваю працу з любоў’ю, пяшчотнасцю, часам рызыкуючы сваім жыццём. 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.