2016-09-17 09:53:00

Францішак абмеркаваў сітуацыю Касцёла ў Святой Зямлі


Францішак абмеркаваў сітуацыю і місію Каталіцкага Касцёла ў Святой Зямлі. 16 верасня 2016 г. ён прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане новапрызначанага Апостальскага адміністратара Лацінскага Патрыярхата Іерусаліма арцыбіскупа П’ербаціста Піцабалу. 

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся праблемы і перспектывы каталіцкай супольнасці ў рэгіёне, паўнамоцтвы і місія новага пастыра Патрыярхату.

Па словах арцыбіскупа Піцабалы, Пантыфік жадае, “каб Касцёл мог быць месцам сустрэчы для ўсіх, каб хрысціянская супольнасць заставалася актыўнай, жывой і прысутнай і рабілася ўсё магчымае, каб падтрымліваць яе ў вельмі складаным кантэксце”. 

Пьербаціста Піцабала з 24 чэрвеня з’яўляецца пастырам Патрыярхата, у які ўваходзяць: Ізраіль, Іарданія, Кіпр і Палестына. Біскупскае пасвячэнне ён атрымаў у Бергама 10 верасня 2016 г. Да гэтага ён на працягу доўгіх гадоў займаўся душпастырствам у Кустодыі Святой Зямлі, а з 2004 па 2016 гг. быў яе настаяцелем.








All the contents on this site are copyrighted ©.