2016-09-16 16:32:00

Францішак: мару аб новым еўрапейскім гуманізме


"Працягваю марыць аб новым еўрапейскім гуманізме", - прызнаўся Святы Айцец 16 верасня 2016 г. у пасланні да ўдзельнікаў кангрэсу, арганізаванага Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ) ў Сараева, сталіцы Босніі і Герцагавіны на тэму ўчынкаў міласэрнасці для душы і для цела бліжняга.

"Робячы унёсак у адраджэнне Еўропы, Касцёл – заклапочаная Маці – прыкладае намаганні, каб з любоўю выйсці насустрач ранам людзей і лячыць іх алеем Божай Міласэрнасці. Таму заклікаю вас, прадстаўнікоў епіскапатаў Еўропы, каб усё больш уключаць свае супольнасці і розныя дабрачынныя структуры ў абвяшчэнне Евангелля тым, хто па розных прычынах згубіўся ў жыцці”, - напісаў Папа.

Па словах Пантыфіка, "новы гуманізм патрабуе памяці, адвагі, здаровай і чалавечай утопіі". “На гэтым шляху гуманізацыі, Еўропа, калыска правоў і цывілізацыі, паклікана не толькі да абароны прасторы, але таксама быць маці, якая нараджае працэсы, гэта значыць з'яўляецца плённай, бо паважае жыццё і дае жыццю надзею”.

У кангрэсе, арганізаваным Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, які праходзіць 15-18 верасня, прымае ўдзел дэлегацыя з Беларусі, якую ўзначальвае старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

У склад Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ўваходзяць кіраўнікі 33 еўрапейскіх епіскапатаў, а таксама арцыбіскупы Люксембурга, Княства Манака, мараніцкі архіепіскап Кіпра, біскуп Кішынёва, Мукачаўскай епархіі і Апостальскі Адміністратар Эстоніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.