2016-09-16 15:59:00

Святы Пасад і ААЭ падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні


Апостальская Сталіца і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні, які прадугледжвае ўзаемную адмену ўязных віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартаў. Цырымонія падпісання дакументу прайшла 15 верасня 2016 г. у Ватыкане. 

З боку Святога Пасаду свой подпіс пад ім паставіў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін і сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Глахер, а з боку Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў: наследны прынц Абу-Дабі шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян і міністр замежны спраў краіны шэйх Абдала бен Заід аль-Нахаян. Дамова ўступіла ў сілу адразу пасля яе падпісання.








All the contents on this site are copyrighted ©.