2016-09-12 13:26:00

Папскія дарадчыкі праводзяць пасяджэнне ў Ватыкане


Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам сабралася 12 верасня 2016 г. у Ватыкане на сваё трохдзённае пасяджэнне. На ім прысутнічае папа Францішак. 

Папярэдняя нарада была прысвечана далейшаму разгляду ролі і місіі ватыканскіх структур, у кантэксце будучай новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі. Гаворка ішла пра Дзяржсактарыят, Кангрэгацыі (па справах Біскупаў, Каталіцкай Адукацыі, па справах Усходніх Касцёлаў), і Папскія рады (па культуры, спрыяння хрысціянскаму адзінству, па міжрэлігійным дыялогу).

З моманту апошняга пасяджэння і на падставе выпрацаваных кардыналамі рэкамендацый Папа заснаваў новую ватыканскую структуру: Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, якая з 1 студзеня 2017 г. уключыць у сябе функцыі і кампетэнцыі Папскай рады “Iustitia et pax”, Папскай рады “Cor Unum”, Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў і Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, з спыненнем існавання вышэйзгаданых Папскіх радаў.

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам была заснавана 28 верасня 2013 г. Першапачаткова ў яе ўваходзілі восем пурпуратаў з розных рэгіёнаў свету. Пазней Пантыфік уключыў у яе склад таксама свайго бліжэйшага супрацоўніка кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. 

Рада з’яўляецца кансультатытыўным органам, пасяджэнні якога маюць рэгулярны характар.  








All the contents on this site are copyrighted ©.