2016-09-12 10:24:00

Пантыфік удзяліў сакрамэнт бежмавання цяжка хвораму юнаку


Святы Айцец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі цяжка хвораму шаснаццацігадоваму юнаку Джузэпэ Кьёла. Цырымонія прайшла перад агульнай аўдыенцыяй, якую 10 верасня 2016 г. Францішак праводзіў на галоўнай ватыканскай плошчы ў рамках Юбілею Міласэрнасці.

Джузэпэ Кьёла нарадзіўся на Сіцыліі. Лячэнне ён праходзіць у анкалагічным аддзяленні фларэнтыйскага ўніверсітэцкага шпіталя “Meyer”. У Ватыкан юнак быў дастаўлены на машыне хуткай дапамогі, паведамляе ватыканская газета “L’Osservatore Romano”.

Гэта стала магчыма пасля таго, як некалькі дзён таму ён напісаў ліст Францішку, у якім распавёў пра сваё гарачае жаданне сустрэцца з ім. Адказ не прымусіў доўга сябе чакаць: Джузэпэ Кьёла адразу атрымаў запрашэнне прыбыць у Ватыкан.

Пры сустрэчы Святы Айцец цёпла абняў яго. Падчас удзялення сакрамэнту юнак сядзеў у інвалідным вазку. Яго суправаджалі бацькі, некаторыя сваякі, капелан шпіталя “Meyer”, намеснік кіраўніка фларэнтыйскага “Caritas”, некалькі валанцёраў, а таксама арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі. Пасля цырымоніі Папа падарыў яму ружанец і папрасіў не забываць маліцца за яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.