2016-09-11 13:53:00

Пантыфік пра сведчанне бл. Уладзіслава Букавінскага


Папа Францішак пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане 11 верасня 2016 г. нагадаў вернікам, што кс. Уладзіслаў Букавінскі быў залічаны сёння да новых благаслаўлёных Каталіцкага Касцёла.  “Сёння ў Карагандзе, у Казахстане, быў абвешчаны благаслаўлёным Уладзіслаў Букавінскі, сьвятар і пробашч, якога пераследавалі за яго веру. У жыцці ён заўсёды выяўляў вялікую любоў да самых слабых і патрабуючых, і яго сведчанне з'яўляецца моцай ўчынкаў міласэрнасці адносна душы і цела”, - сказаў Пантыфік.

Беатыфікацыя кс. Уладзіслава Букавінскага прайшла ў нядзелю 11 верасня 2016 г. у Карагандзе – горадзе, дзе доўгі час жыў і выконваў сваё служэнне новы благаслаўлёны. Была гэта першая беатыфікацыя ў гісторыі Казахстана.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.