2016-09-11 13:46:00

Пантыфік заклікаў маліцца за мір у Габоне


Маліцца за Габон, дзяржаву на заходнім узбярэжжы Атлантычнага акіяна ў Экватарыяльнай Афрыцы, заклікаў Францішак падчас марыйнай малітвы “Анёл Панскі” 11 верасня 2016 г. у Ватыкане.  “Я хацеў бы заклікаць да асаблівай малітвы ў інтэнцыі Габона, дзяржавы, якая перажывае перыяд сур'ёзнага палітычнага крызісу. Даручаю Пану ахвяраў сутыкненняў і іх сем’і. Спалучаюся з біскупамі гэтай улюбленай афрыканскай краіны, каб заклікаць бакі канфлікту адмовіцца ад усіх формаў гвалту і каб заўсёды імкнуцца да агульнага дабра” - сказаў Святы Айцец.

Напружаная сітуацыя ў Габоне доўжыцца з 1 верасня 2016 г. з-за аспрэчвання апазіцыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Дайшло да крывавых сутыкненняў з паліцыяй. Былі забітыя тры асобы і больш за тысячу былі арыштаваныя.

Рэспубліка Габон са сталіцай Лібрэвіль налічвае амаль 1.5 млн. чалавек. Пачынаючы з сярэдзіны XIX ст. была французскай калоніяй, першапачаткова ў складзе Французскага Конга, а з 1910 году - Французскай Экватарыяльнай Афрыкі.

Незалежнасць Габон атрымаў 17 жніўня 1960 г.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.