2016-09-07 14:16:00

Францішак благаславіў роварную пілігрымку


Папа неспадзявана сустрэўся з групай маладых пілігрымаў, якія прыбылі 6 верасня 2016 г. у Ватыкан на роварах. Францішак выйшаў да юнакоў і дзяўчат з Дому св. Марты – сваёй цяперашняй рэзідэнцыі і ўдзяліў ім благаслаўленне. 

Моладзь паходзіць з парафій у Ганегратэ і Сан-Джорджа-су-Леньяна ў Міланскай архідыяцэзіі. У Рым яны прыехалі ў рамках роварнай пілігрымкі з нагоды Года Міласэрнасці. “Мы атрымалі благаслаўленне і вяртаемся да дому задаволеныя”, - прызналіся яны пасля кароткай сустрэчы з Святым Айцом.

За магчымасць візіту ў Ватыкан удзельнікі пілігрымкі падзякавалі члену Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам гандураскаму пурпурату Оскару Радрыгесу Марадзьяге, даўняму сябру іх парафій.








All the contents on this site are copyrighted ©.