2016-09-06 10:53:00

Апостальскі нунцый сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС Беларусі


5 верасня 2016 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына правяла сустрэчу з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Габарам Пінтэрам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Святога Пасаду. “Алена Купчына пажадала ватыканскаму дыпламату поспехаў у ажыццяўленні яго важнай місіі ў нашай краіне”, - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Раней паведамлялася, што 30 жніўня прайшла сустрэча арцыбіскупа Габара Пінтэра з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Яна адбылася з нагоды ўручэння прадстаўніком Святога Айца даверых грамат. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.