1500 бедных па запрашэнні папы Францішка прымуць удзел у святочным абедзе ў Ватыкане, прымеркаваным да кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты. Ён пройдзе 4 верасня 2016 г. адразу пасля заканчэння кананізацыйнай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра.
Большасць з запрошаных – гэта бяздомныя, аб якіх клапоцяцца духоўныя паслядоўніцы Маці Тэрэзы – Сёстры Місіянеркі Божай Любові. Бедныя былі прывезены на кананізацыю на аўтобусах з розных частак Італіі: Мілана, Балоньі, Фларэнцыі, Неапаля і Рыма.
Абед пройдзе ў фае ватыканскай Залы Паўла VI, у якой адбываюцца аўдыенцыі Папы з вернікамі. У якасці асноўнай стравы – неапалітанская піца. Яе прыгатуюць каля 20 супрацоўнікаў піцэрыі з Неапаля, якія спецыяльна прывезлі ў Ватыкан тры мабільныя печы. Абслугоўваць гасцей Папы будуць каля 250 законніц з супольнасці заснаванай Маці Тэрэзай, каля 50 законнікаў з кангрэгацыі Місіянераў Божай Любові і іншыя валанцёры.
All the contents on this site are copyrighted ©. |