2016-09-03 09:38:00

Папа: да “рэвалюцыі пяшчотнасці” праз прыклад Маці Тэрэзы


Прыклад Маці Тэрэзы, як прывелеяванай сведкі любові і шчодрай увагі да бедных, павінен дапамагчы ўсё больш ставіць Хрыста ў цэнтр жыцця і жыць Евангеллем “пастаянна здзейсняючы ўчынкі міласэрнасці”, каб быць “будаўнікамі лепшай будучыні, асвечанай ззяннем Праўды”. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся 2 верасня 2016 г. да ўдзельнікаў міжнароднага сімпозіума прысвечанага постаці Маці Тэрэзы з Калькуты, арганізаванага ў Рыме інфармацыйным агенцтвам “Asianews”.

У пасланні скіраваным праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна Святы Айцец запэўніў удзельнікаў форума ў малітве, каб усе, хто наследуе апостальскі запал Маці Тэрэзы маглі паспрыяць “рэвалюцыі пяшчотнасці, якую пачаў Езус Хрыстус сваёй любоўю і адданнем перавагі малым”.

Міжнародны сімпозіум на тэму “Маці Тэрэза – Міласэрнасць для Азіі і свету” праходзіў 2 верасня ў Папскім універсітэце “Урбаніянум”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.