2016-09-02 14:53:00

Пантыфік сустрэўся з футбалістамі “Ромы” і “Сан-Ларэнcа”


Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане футбалістаў італьянскага клуба “Рома” і аргентынскага “Атлетыка Сан-Ларэнса-дэ-Альмагра”, даўнім заўзятарам якога з’яўляецца. Сустрэча адбылася 2 верасня 2016 г. у Клементыйскай Зале Апостальскага палацу Ватыкана.

3 верасня гэтыя каманды сыграюць таварыскі матч на рымскім алімпійскім стадыёне. Ён будзе прымеркаваны да Году Міласэрансці і арганізаваны ў супрацоўніцтве з Папскай радай па новай евангелізацыі. Грошы выручаныя ад продажу ўваходных білетаў на матч будуць накіраваны на дапамогу ахвярам землятрусу ў цэнтральнай Італіі.

Папа Францішак падзякаваў спартсменам і кіраўніцтву клубаў за гэты канкрэтны жэст салідарнасці з пацярпелымі ад стыхіі і прывітаў кожнага футбаліста асобна.

Матч “Ромы” супраць “Атлетыка Сан-Ларэнса-дэ-Альмагра” стане кульмінацыяй спартыўнага свята для сем’яў, арганізаванага камандамі ў рамках Юбілею. Лагатып Году Міласэрнасці будзе змешчаны і на форме спартменаў.

Клуб першага дывізіёна з Буэнас-Айрэса – “Атлетыка Сан-Ларэнса-дэ-Альмагра” – заснаваў каталіцкі святар Ларэнца Маса на пачатку XX-га стагоддзя, стварыўшы на заднім двары касцёла ў раёне Флорэс-Альмагра спартыўную пляцоўку. У 2015 г. гэта каманда выйграла Суперкубак Аргентыны. Будучы арцыбіскупам Буэнас-Айэрэса Францішак меў картку заўзятара гэтага клуба.








All the contents on this site are copyrighted ©.