2016-08-29 09:59:00

Пантыфік сустрэўся з “каталіцкімі заканадаўцамі”


Францішак прыняў на аўдыенцыі групу палітычных дзеячаў з Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, сярод якіх Прэзідэнта Венгрыі Віктара Орбана. Кароткая сустрэча прайшла 28 жніўня 2016 г і насіла прыватны характар. Падчас яе не абмяркоўваліся канкрэтныя пытанні і праблемы.

Удзельнікі візіту ў Ватыкан з’яўляюцца членамі Міжнароднай каталіцкай сеткі заканадаўцаў (International Catholic Legislators Network) – аналітычнай групы, якая ўзнікла ў 2010 г. дзякуючы супольнай ініцыятыве арцыбіскупа Венскага кардынала Крыштафа Шонборна і брытанскага палітыка лорда Дэвіда Элтана. 

Штогадовае пасяджэнне гэтага аб’яднання праходзіць у італьянскім Фраскаці. Традыцыйна такія сустрэчы адбываюцца ў апошнія дні жніўня. Сёлета на ёй абмяркоўваліся пытанні звязаныя з сітуацыяй сужэнства і сям’і, абаронай права на жыццё, канфклітам ва Украіне, праблемамі хрысціян на Блізкім Усходзе. Палітыкі пажадалі прывітаць Святога Айца як “прыватныя асобы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.