2016-08-28 13:33:00

Францішак плануе наведаць пацярпелыя ад землятрусу тэрыторыі


Пантыфік хоча наведаць тэрыторыю, якая пацярпела ад землятрусу і сустрэцца з жыхарамі Аматрычэ, Акумолі, Аркуата-дэль-Тронто  і Нурсіі. “Я спадзяюся прыбыць да вас, каб сустрэцца з вамі, асабіста прынесці Вам суцяшэнне веры і падтрымку хрысціянскай надзеі”, - сказаў Папа 28 жніўня 2016 г. пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане.

“Я хацеў бы паўтарыць маю духоўную блізкасць да жыхароў Лацыё, Маркэ і Умбрыі, моцна пацярпелых ад землятрусу ў апошнія дні. Я думаю асабліва пра жыхароў Аматрычэ, Акумолі, Аркуата-дэль-Тронто  і Нурсіі. Ужо чарговы раз я  запэўніваю гэтыя любімыя супольнасці, што Касцёл падзяляе іх пакуты і боязі, моліцца за памерлых і тых, хто выжыў. Дбайныя дзеянні ўладаў, паліцыі, грамадзянскай абароны і валанцёраў паказвае, наколькі важнай з’яўляецца салідарнасць, каб вытрымаць гэтыя балючыя перажыванні”, - сказаў Пантыфік  пасля марыйнай малітвы і разам з сабранымі адгаварыў у інтэнцыі ахвяр катаклізму малітву “Прывітана будзь Марыя”.

Падчас землятрусу, які здарыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 г. загінула каля 3-х сот чалавек а каля 4-х сот атрымалі сур'ёзныя раненні. У выніку стыхійнага бедства каля 2,5 тыс. людзей засталіся без даху над галавой.  

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.