2016-08-28 14:34:00

Сустрэча на карысць сяброўства паміж народамі ў Рыміні


У Рыміні завершылася 25 жніўня 2016 г. Сустрэча на карысць сяброўства паміж народамі, падчас якой названа ў якасці ўзорнай мадэлі братэрства адносіны Папы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. У мерапрыемстве прыняў удзел ад імя Маскоўскага Патрыярхата Уладзімір Легойда.  Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Маскоўскага Патрыярхата назваў мінулагоднюю сустрэчу папы Францішка з Патрыярхам Кірылам на Кубе як указальнік для палітыкаў у пераадольванні спрэчных пытанняў.  

“Сустрэча Патрыярха Маскоўскага са Святым Айцом паказала свету магчымасць і сілу брацкіх адносін, нягледзячы на адрозненні”, сказаў ён. Па словах Уладзіміра Легойды гэтага братэрства не хапае не толькі палітыкам, але таксама народам і асобамі. Адсутнасць братэрства выклікае нянавісць.  Прадстаўнік Маскоўскага Патрыяхата падкрэсліў, што перад братняй сустрэчай на Кубе, свет маўчаў і не бачыў пераследвання хрысціян у сучасным свеце. У цяперашні час ён ужо не можа заплюшчываць вочы і ў імя палітычнай карэктнасці рабіць выгляд, што “нічога не адбываецца”. Крызіс у развітых краінах праяўляе сябе найперш у знікненні сведчання хрысціян, быццам бы там іх не было, але Бог, які мае сілу пераўтвараць зло ў дабро, выкарыстаў сам крызіс сучаснага свету, каб зрабіць магчымай сустрэчу папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім. Уладзімір Легойда перакананы, што гэтая сустрэча адкрыла “новы раздзел у жыцці хрысціянаў”.

Сустрэча на карысць сяброўства паміж народамі адбылася ў італьянскім Рыміні 19-25 жніўня 2016 г. на тэму “Ты – дабро для мяне”. У яе рамках прайшлі шматлікія канферэнцыі, выставы, канцэрты і дыскусіі на тэму міру паміж рознымі культурамі і рэлігіямі. Мерапрыемства праводзіцца штогадова з 1980 г.

 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.