2016-08-24 11:31:00

Святы Айцец заклікаў да міру ва Украіне


Францішак запэўніў народ Украіны ў сваёй малітве. Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 24 жніўня 2016 г. Святы Айцец скіраваў адмысловым заклік, з нагоды Дня незалежнасці гэтай краіны.

“На працягу апошніх тыдняў, міжнародныя назіральнікі выказалі заклапочанасць пагаршэннем сітуацыі ва ўсходняй Украіне. Сёння, калі гэтая ўмілаваная краіна святкуе сваё нацыянальнае свята, якое сёлета супадае з 25-годдзем незалежнасці, запэўніваю ў маёй малітве за мір і паўтараю свой заклік да ўсіх задзейнічаных бакоў і міжнародных устаноў, каб умацавалі ініцыятывы на карысць пераадолення канфлікту, вызвалення палонных і належнага адказу на надзвычайную гуманітарную сітуацыю”, - сказаў Папа.

Аб аднаўленні баявых дзеянняў ва ўходняй частцы Украіны некалькі тыдняў таму казаў Апостальскі нунцый у гэтай краіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Ватыканскі дыпламат звяртаў увагу на павелічэнне колькасці смяротных ахвяр і драматычныя наступствы трываючай вайны для мірнага насельніцтва. 








All the contents on this site are copyrighted ©.