2016-08-19 15:19:00

Ватыканскі іерарх: Папа за саюз душпастырства і тэалогіі


Папа Францішак жадае, каб увесь Касцёл і ўсе яго кампаненты пахіліліся над ранамі і праблемамі сучаснага грамадства, заўважыў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, новапрызначаны старшыня Папскай акадэміі “Pro Vita” і Вялікі канцлер Папскага інстытута Яна Паўла ІІ. 

Звяртаючыся да іерарха 17 жніўня 2016 г. Францішак заклікаў, каб падначаленыя яму структуры, спрыялі пашырэнню каталіцкага навучання, адказваючы на выклікі сучаснай культуры і памятаючы, што ў тэалагічных даследваннях не павінны ігнаравацца “душпастырская перспектыва і ўвага да ран чалавецтва”.

Па словах арцыбіскупа Пальі, Францішак жадае, каб існаваў саюз паміж практыкай душпастырскага жыцця і тэалагічнымі даследваннямі, “якія павінны лічыцца з новымі гарызонтамі, новымі перспектывамі і новымі выклікамі, якія грамадства пастаянна ставіць перад Касцёлам і якія з’яўляюцца асабліва вострымі ў гэтым новым тысячагоддзі”.

“Папа не жадае сляпога душпастырства і сугуба тэарытычнай тэалогіі. Ён жадае, каб каб увесь Касцёл і ўсе яго кампаненты пахіліліся над сучасным грамадствам, каб ласка і міласэрнасць Пана суцяшалі яго, аздараўлялі, дапамагалі і вялі ўсіх шляхам да паўнаты Валадарства”, - сказаў іерарх.

Прызначэнне арцыбіскупа Пальі на пасады старшыні Папскай акадэміі "Pro Vita" і Вялікага канцлера Папскага інстытута Яна Паўла ІІ, ўскосна звязана з спыненнем існавання Папскай рады па справах сям’і, якую дагэтуль ён узначальваў. Праблематыкай сям’і будзе адгэтуль займацца новаствораная Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.