2016-08-17 14:56:00

Іспанскаму кардыналу Роука Варэла спаўняецца 80


Кардыналу Антоніа Марыя Роука Варэла, арцыбіскупу Мадрыдскаму на песіі 24 жніўня 2016 г. споўніцца 80 гадоў. Па дасягненні гэтага ўзросту, ён выйдзе з групы кардыналаў-выбаршчыкаў на магчымым канклаве. У цяперашні час 111 з 211 кардыналаў маюць права абрання Пантыфіка.

Кардынал Роука Варэла ўзначальваў сталічную архідыяцэзію з 1994 па 2014 гг. Чатыры разы абіраўся старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Іспаніі. У 1998 г. Ян Павел II уключыў яго ў Калегію кардыналаў. Ён як адзіны ў свеце біскуп двойчы атрымліваў права быць гаспадаром Сусветных дзён моладзі. У 1989 г. ён прымаў форум у якасці арцыбіскупа Сант’яга-дэ-Кампастэла, а ў 2011 г. – як арцыбіскуп Мадрыдскі.

Іерарх неаднойчы рашуча выступаў у абароне традыцыйнай сям’і і супраць абортаў. Ён не шкадаваў крытыкі ў бок сацыялістаў, якія падчас свайго праўлення ў Іспаніі дабіліся ўвядзення так званых аднаполых саюзаў і лібералізацыі заканадаўства аб абортах.

Пераемнікам кардынала Роука Варэла на пасадзе арцыбіскупа Мадрыдскага з’яўляецца былы арцыбіскуп Валенсіі, 71-гадовы Карлас Азора Сьера.








All the contents on this site are copyrighted ©.