2016-08-16 12:49:00

Святы Айцец выказаў салідарнасць з насельніцтвам Партугаліі


Папа Францішак накіраваў словы падтрымкі і салідарнасці насельніцтву Партугаліі ў сувязі з пажарамі, якія бушуюць на тэрыторыі амаль усёй краіны. У паведамленні, на імя біскупа Фуншал Антоніа Карыльё, гаворыцца, што Папа “ўзрушаны сумнай весткай аб страшных пажарах, якія бушуюць на востраве Мадэйра”, і выказвае “спачуванні і ўдзел у болю” ўсіх тых, хто пацярпеў ад катастрофы. Францішак выказаў таксама “салідарнасць і духоўную блізкасць” да асоб, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы, запэўніў у малітве за хуткае выздараўленне параненых і пажадаў “мужнасці і суцяшэння ў хрысціянская надзеі” для ўсіх ахвяр “трагедыі”. Пантыфік падзякаваў тым, хто змагаецца з полымем. 
У Партугаліі лясныя пажары набываюць катастрафічныя маштабы. Полымя літаральна сцірае з твару зямлі эўкаліптавыя лясы, знішчае вёскі. Сотні жыхароў ужо пакінулі свае дамы, але новыя ачагі ўспыхваюць амаль на ўсёй тэрыторыі краіны. У Партугаліі кажуць пра катастрофу нацыянальнага маштабу. Агнём ахоплены велізарныя тэрыторыі практычна па ўсёй краіне. Толькі за выходныя былі зафіксаваныя амаль дзве тысячы новых ачагоў узгарання, сотні не атрымоўваецца пагасіць да гэтага часу.

Цяжкая сітуацыя складваецца на востраве Мадэйра і ў яго адміністрацыйным цэнтры Фуншал. Лясныя пажары знішчылі 160 дамоў. Мясцовыя ўлады паведамілі, што ў цяперашні час больш за 100 чалавек маюць патрэбу ў новым жытле. І гэты лік яшчэ не канчатковы.








All the contents on this site are copyrighted ©.