2016-08-16 12:11:00

Пантыфік заклікаў моладзь да навядзення мастоў


З нагоды міжнароднай сустрэчы “Міжземнамор’е – мора мастоў” Святы Айцец Францішак пажадаў яго маладым удзельнікам з розных краін быць стваральнікамі “культуры гасціннасці і салідарнасці”, спрыяць міру і братэрству паміж людзьмі. У лісце за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна гучыць заклік Пантыфіка да маладых людзей, успрымаць “прысутнасць многіх братоў і сясцёр мігрантаў” як магчымасць “сустрэчы і дыялогу паміж культурамі і рэлігіямі”, і “шанец прапаведаваць Евангелле міласэрнасці”.

Сустрэча праходзіць у італьянскім Санта-Марыя-дзі-Леука і мае на мэце імкненне да аднаўлення статусу Міжземнамор’я, як месца міру, навядзення мастоў і салідарнасці. Гэта асабліва актуальна ў абліччы новых палітычных сцэнарыяў, праблем і канфліктаў у рэгіёне, падкрэслілі арганізатары. Каля 150 маладых людзей у гэтыя дні змогуць сустрэцца і абмеркаваць гарачыя пытанні штодзённасці, каб затым адправіцца з гэтым “багажом” ведаў і досведу ў свае краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.