2016-08-15 12:04:00

Святы Айцец моліцца за ахвяр масавага забойства ў Конга


Пантыфік заклікаў да міру ў Конга. “Мае думкі скіраваны да людзей Паўночнай Ківу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, у апошні час пацярпелых ад новых пагромаў, якія адбываюцца пры бессаромным маўчанні, без прыцягнення нашай ўвагі. На жаль, яны ўдараюць у шматлікіх нявінных людзей, якія не маюць ніякага ўплыву на сусветную грамадскую думку. Няхай Марыя падтрымае ўсі, хто мае спачуванне, разуменне і імкненне да міру і гармоніі!”,  - сказаў Францішак 15 жніўня 2016 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” у Ватыкане. 

“Каралеве супакою, якую мы сузіраем сёння ў нябеснай славе, я хачу даверыць яшчэ раз трывогі і смутак народаў многіх частак свету, якія з’яўляюцца нявіннымі ахвярамі пастаянных канфліктаў”, - дадаў ён.

Па дадзеных інфармацыйных агенцтваў, не менш за 45 чалавек загінулі ў выніку масавага забойства ў ноч з суботы на нядзелю ў горадзе Бені на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, паведаміў мэр горада Ньёньі Бванакава. Прэзідэнт краіны Жозэф Кабіла, які ў дадзены момант знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Ківу, заявіў, што масавае забойства з’яўляецца “чыстым тэрарызмам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.