2016-08-11 12:49:00

Святы Пасад ініцыяваў “панамерыканскі” Юбілей Міласэрнасці


Больш за 400 чалавек з Паўночнай, Цэнтральнай, Паўднёвай Амерыкі, а таксама рэгіёну Карыбскага басейну збяруцца 27-30 жніўня 2016 г. у калумбійскай Багаце на кантынентальнае святкаванне Юбілейнага Году Міласэрнасці. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, якое было апублікавана 10 жніўня 2016 г.

Для ўдзелу ўжо зарэгістраваліся 12 кардыналаў і 120 біскупаў, рэктары нацыянальных марыйных санктуарыяў, настаяцелі і настаяцельніцы манаскіх супольнасцяў, кіраўнікі дабрачынных арганізацый, касцёльных рухаў, святары і свецкія вернікі. Святы Пасад на форуме будзе прадстаўляць кардынал Марк Уэле, старшыня Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі. Папа Францішак, які ад самага пачатку падтрымаў правядзенне сустрэчы, прывітае яе ўдзельнікаў у фармаце відэапаслання.

Арганізатарамі форума, акрамя Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, з’яўляецца Рада Епіскапатаў Лацінскай Амерыкі, Канферэнцыі Біскупаў ЗША і Канады.

У праграме святкавання: пакутныя набажэнствы, ушанаванне святых, дыскусіі на тэму марыйнай пабожнасці, дабрачыннай дзейнасці, дапамогі мігрантам. Удзельнікі форума асабіста наведаюць самыя бедныя кварталы калумбійскай сталіцы, каб пазнаёміцца з дабрачыннай дзейнасцю каталіцкіх структур на карысць дзяцей, бяздомных, прастытутак, звяволеных і хворых. 








All the contents on this site are copyrighted ©.