2016-08-11 11:24:00

Папскі дыпламат: Украіна страціла на ўсіх франтах


Сітуацыя ва Украіне працягвае пагаршацца. У апошнія дні аднавіліся баявыя дзеянні. Павялічваецца колькасць смяротных ахвяр, сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Апостальскі нунцый у гэтай краіне, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. 

Ён падкрэсліў, што з пункту гледжання міжнароднай палітыкі, Украіна апынулася на ўзбочыне. Геапалітычныя падзеі, такія як сустрэча прэзідэнтаў Турцыі і Расіі 9 жніўня 2016 г., адцягваюць ўвагу ўсяго свету. У сітуацыі, калі ў свеце пануе нявызначанасць і адсутнасць стабілізацыі, пра вайну ва Украіне проста забыліся, лічыць ватыканскі дыпламат.

“Трэба заўважыць, што па палітычных прычынах, згадваць пра Украіну ў цяперашні час не модна, таму што гэта краіна, якая выклікала або пагоршыла цяжкасці ў адносінах паміж Злучанымі Штатамі і Еўропай з аднаго боку і Расіяй з другога, змясціла іх у цуглях”, - лічыць арцыбіскуп Гуджэроцці . Ён адзначыў, што ў гэтай сітуацыі “гаварыць пра Украіну, гэта ўсё адно, што гаварыць пра свае няўдачы”.

Па словах нунцыя, “гэта маўчанне не зусім спантаннае, у тым сэнсе, што Украіна, якая, вядома, была ў сферы ўплыву Расійскай Федэрацыі, прыняла рашэнне, без сумневу, таксама пад ціскам з боку Захаду, звярнуцца да Еўропы і Злучаных Штатаў”. Быў Майдан, наступіла фактычнае аддзяленне ад Расіі, з усімі вынікаючымі адсюль эканамічнымі наступствамі, якія могуць паўстаць, калі хтосьці разрывае сувязі або выступае супраць некага, хто з’яўляецца яго асноўным карміцелем, растлумачыў папскі дыпламат. Ён заўважыў, што ў той жа час, па розных прычынах, Захад не заняў месца Расіі, не думае аб паляпшэнні ўмоў жыцця мясцовага насельніцтва. “Такім чынам, можна сказаць, што Украіна страціла на ўсіх франтах”, - лічыць арцыбіскуп Гуджэроцці.

Ён таксама згадаў пра драматычныя наступствы трываючай вайны для мясцовага насельніцтва. У якасці прыкладу, ён адзначыў, што пакупніцкая здольнасць сярэдняй зарплаты знізіліся з часоў Майдану ў чатыры разы. “Гэта азначае, што вайна пагаршаецца праблемай паўсюднага збяднення па ўсёй Украіне. Калі гэта не зменіцца, то нам пагражае вайна паміж беднымі”, - папярэдзіў Апостальскі нунцый ва Украіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.