2016-08-08 10:14:00

Тры мільёны падпісчыкаў на папскім “Instagram”


Тры мільёны карыстальнікаў інтэрнэту падпісаліся на акаўнт Папы ў “Instagram”. Такі вынік быў дасягнуты за 20 тыдняў “прысутнасці” Святога Айца ў гэтай медыйнай платформе. За гэты час тут былі апублікававаны 143 здымкі і кароткія відэаролікі.

У адрозненні ад папскага “Твітэру”, які мае восем моўных версій, канал Святога Айца у “Instagram” – адзіны. Усе матэрыялы, якія ў ім публікуюцца, суправаджаюцца каментарамі на розных мовах.

Фотаздымкі выбіраюцца з фотасервісу ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”. За “Instagram” Папы адказвае Аддзел па сацыяльных медыя Сакратарыята па камунікацыі. 

Першы здымак тут быў апублікаваны 19 сакавіка 2016 г. Гэта зрабіў сам Пантыфік. Яго пры гэтым суправаджаў сузаснавальнік і генеральны дырэктар сацыяльнай сеткі для абмену фотаздымкамі Кевін Сістром.

“Instagram” спрыяе знаёмству з пантыфікатам з дапамогай вобразаў, якія адлюстроўваюць жэсты пяшчоты і міласэрнасці Папы, і праз гэта людзі змогуць пазнаёміцца з самім Францішкам, лічыць кс. Дарыё Вігано, прэфект Сакратарыяту па камунікацыі. 








All the contents on this site are copyrighted ©.