2016-08-07 14:01:00

Іерарх пра ліпеньскую “Пятніцу міласэрнасці” Папы


Маўклівая малітва папы Францішка ў “Аўшвіц-Біркенаў”, наведванне хворых дзяцей ў педыятрычнай клініцы ў Кракаве, Крыжовы шлях з іракскай моладзю і асобамі, якія жывуць у асабліва цяжкіх сітуацыях – усе гэтыя падзеі можна назваць ліпеньскім этапам ініцыятывы “Пятніцы міласэрнасці”, лічыць старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела. 

У рамках "Пятніц міласэрнасці" на працягу Юбілейнага году Пантыфік кожны месяц сустракаецца з людзьмі, асабліва патрабуючымі спагады. Раней ён ужо наведаў дом састарэлых, цэнтр рэабілітацыі для нарказалежных, цэнтр для мігрантаў, сустракаўся з бежанцамі на востраве Лесбас, з асобамі, якія пакутуюць ад расстройстваў псіхікі, а таксама пажылымі і хворымі святарамі. У пятніцу 29 ліпеня 2016 г. Святы Айцец наведаў былы канцэнтрацыйны лагер "Аўшвіц-Біркенаў", універсітэцкі дзіцячы шпіталь у Кракаве і прыняў удзел у набажэнстве Крыжова шляху.

У інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano” арцыбіскуп Фізікела пракаментаваў рашэнне Францішка правесці наступныя Сусветныя дні моладзі ў Панаме. Іерарх заўважыў, што Афрыка і Лацінская Амерыка з’яўлюцца кантынентамі з вялікай колькасцю моладзі, а таксама тут прысутнічае моцнай народная рэлігійнасць, згодна з якой дзеці пачынаюць жыць верай ад самага маленства, чаму можна павучыцца.

Паводле арцыбіскупа, рэгіён у якім пройдзе наступнымі моладзевы форум, ставіць вялікія выклікі, да якіх Касцёл павінен быць уважлівым, каб указаць юнакам і дзяўчатам шлях да сапраўднай свабоды. “Але перш за ўсё, сваім выбарам, Папа пажадаў, каб новыя пакаленні лацінаамерыканцаў былі матываваныя глыбокім пачуццём прыналежнасці да Касцёла, былі будаўнікамі і асобамі адказнымі за сучаснасць і будучыню сваіх краін і кантынентаў”, - заўважыў ён.

Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць у 2019 г. Аб гэтым Пантыфік абвясціў на заканчэнне мінулага фестываля, які праходзіў 25-31 ліпеня 2016 г. у Кракаве.








All the contents on this site are copyrighted ©.