2016-08-07 12:57:00

Святы Айцец: дзеці не павінны плаціць за войны


Мірныя жыхары і асабліва дзеці не павінны станавіцца галоўнымі ахвярамі канфліктаў, нагадаў папа Францішак. З адмысловым заклікам ён звярнуўся 7 жніўня 2016 г. пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 

“Нажаль з Сірыі працягваюць прыходзіць навіны пра ахвяр вайны сярод мірнага насельніцтва, асабліва ў Алепа. Непрымальна, што многія няўзброенныя людзі – асабліва дзеці – павінны расплачвацца за канфлікт, за закрытасць сэрцаў і адсутнасць жадання міру сярод маючых уладу. З малітвай і салідарнасцю будзем блізкімі да сірыйскіх братоў і сясцёр і даверым іх матчынай абароне Панны Марыі”, - пажадаў Папа.

На працягу апошняга тыдня актывізавалі баявыя дзеянні на ўсходзе Алепа, у сувязі з прарывам сірыйскімі паўстанцамі блакады, устаноўленай урадавымі войскамі. Паводле Сірыйскага цэнтра маніторынга за захаваннем правоў чалавека, у выніку баёў загінулі каля 700 чалавек, у тым ліку мірныя жыхары. 








All the contents on this site are copyrighted ©.