2016-08-05 12:43:00

Слова “прабачэнне” ў Асізі – гэта глабальнае пасланне


Увесь візіт быў сканцэнтраваны вакол міласэрнасці і прабачэння. Ён быў кароткім, але вельмі моцным. Так ахарактарызаваў падарожжа Папы ў Асізі 4 жніўня 2016 г. кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк. Ён лічыць сімвалічным той факт, што сядаючы ў канфесіянал, Пантыфік запрасіў зарабіць тое ж і іерархаў і святароў, сабраных у асізскай базыліцы. “Так шмат людзей дакрануліся да Божай міласэрнасці ў гэты дзень”, - адзначыў Бёрк.

Знакавай назваў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду і спантанную сустрэчу Святога Айца з імамам. Папу ўразіла, што пасярод біскупаў і францішканаў знаходзіцца прадстаўнік ісламу. Ён не мог не падысці да яго. Размова, якая была вельмі сардэчнай, працягвалася некалькіх хвілін.

Слова “прабачэнне”, якое гучала з вуснаў Пантыфіка падчас візіту шмат разоў, Грэк Бёрк назваў “сусветным пасланнем”, у якім сёння маюць патрэбу людзі на ўсёй планеце. Прабачэнне “мае глабальнае значэнне”, яно цяжка даецца кожнаму, але яму трэба вучыцца. І першым аргументам тут з’яўляецца тое, што мы былі прабачаны Богам, падсумаваў кіраўнік Залы Друку. 

Папа знаходзіўся ў Асізі ўсяго каля чатырох гадзін. Візіт быў сканцэнтраваны практычна на “Portiuncula” – невялікай капліцы, дзе восем стагоддзяў таму нарадзіўся і адкуль выйшаў францішканскі рух. Апрача таго Святы Айцец падзяліўся сваім разважаннем пра дараванне крыўдаў братам, наведаў францішканскую кляшторную інфермерыю, дзе знаходзяцца хворыя браты, сустрэўся з вернікамі, сабранымі на плошчы перад базылікай Санта-Марыя-дэлі-Анджэлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.