2016-07-31 17:58:00

Святы Айцец падзякаваў валанцёрам СДМ


На заканчэнне свайго візіту ў Польшчу Святы Айцец Францішак падзякаваў арганізатарам і валанцёрам Сусветных дзён моладзі. У правядзенні форума дапамагалі каля 20 тыс. чалавек. З імі Пантыфік сустрэўся 31 ліпеня 2016 г. на тэрыторыі кракаўскага спартыўнага комплексу “Tauron Arena”. Сюды быў дастаўлены арыгінальны абраз Маці Божай з польскага санктуарыя ў Кальварыі Зэбжыдоўскай. У сувязі з гэтым Францішак заклікаў прысутных вучыцца ад Панны Марыі слуханню, рашучасці і дзейнасці. Аб гэтым ён напісаў у звароце, які перадаў валанцёрам.

“Падумаем, як часта мы становімся няўважлівымі перад Панам ці іншымі і не слухаем па-сапраўднаму”, - адзначыў Пантыфік. Ён заклікаў ісці за Маці Божай ў імкненні зразумець значэнне жыццёвых фактаў і не спыненні на тым, што павярхоўнае. “Пан стаіць каля дзвярэй і стучыць рознымі спосабамі, яўляе знакі на нашым шляху і кліча нас чытаць іх праз святло Евангелля”, - напісаў Папа.

Францішак заклікаў моладзь быць мужнай і з Божай дапамогай ісці супраць плыні. “Марыя ідзе да Альжбеты не для таго, каб пачуць, што яна малайчына, але каб дапамагачы ёй, каб быць карыснай, каб служыць. У гэтым сваім выйсці з дому, выйсці па-за сябе з любові, яна нясе самае каштоўнае, што мае: Езуса, Божага Сына, Пана”, - заўважыў Святы Айцец.

Пантыфік падкрэсліў, што валантарыят з’яўляецца важным і нялёгкім служэннем, а валанцёр на Сусветных днях моладзі, гэта не проста “работнік”, але евангелізатар, бо Касцёл існуе і дзейнічае, каб евангелізаваць.

Пасля сустрэчы з арганізатарамі кракаўскага форума Францішак накіраваўся ў аэрапорт, адкуль выляцеў у Рым. 








All the contents on this site are copyrighted ©.