2016-07-28 12:11:00

Святы Айцец паехаў у шпіталь да хворага кардынала


Папа наведаў 28 ліпеня 2016 г. раніцай у кракаўскай клініцы кардынала Францішка Махарскага. Арцыбіскуп Кракаўскі на пенсіі застаецца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі з 12 чэрвеня. Ён страціў прытомнасць, у выніку чаго ўпаў з лесвіцы. Яму зрабілі паспяховую аперацыю.

Пантыфік прыбыў у бальніцу неўзабаве пасля наведвання кляштару Сясцёр прэзентак. Там Святога Айца чакала група пілігрымаў. Падчас візіту яго суправаджаў кардынал Станіслаў Дзівіш, арцыбіскуп Кракаўскі.

“Папа маліўся за здароўе кардынала Махарскага, затым блаславіў калектыў, які на працягу сямі тыдняў клапоціцца пра кардынала. Выходзячы благаславіў усё аддзяленне і падзякаваў”, - паведаміў Ежы Вардлічэк, кіраўнік першага клінічнага аддзялення анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі Клінікі міждысцыплінарнай інтэнсіўнай тэрапіі Ягелонскага ўніверсітэта.
 
Кардынал Францішак Махарскі быў арцыбіскупам Кракаўскім з 1979 па 2005 гг.








All the contents on this site are copyrighted ©.