2016-07-20 15:34:00

Новы папскі дакумент аб жаночым кантэмпляцыйным жыцці


Новы дакумент папы Францішка будзе абнародаваны 22 ліпеня 2016 г. Аб гэтым паведамілі ў Ватыкане. Апостальская канстытуцыя “Vultum Dei quaerere” прысвечана жаночаму кантэмпляцыйнаму жыццю. Дакумент прадставіць арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбала, сакратар Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.

Святы Айцец неаднойчы звяртаў увагу на важнасць існавання кантэмпляцыйных законаў. Так, у лістападзе 2015 г. перад літургічным успамінам Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі, днём, прысвечаным у Касцёле асобам, якія жывуць за кляўзурай кантэмпляцыйных кляштараў, Святы Айцец падзякаваў за іх пакліканне і заклікаў да падтрымкі гэтых манаскіх супольнасцяў. “Няхай кляўзуровыя супольнасці выконваюць сваю важную місію, у малітве і дзейсным маўчанні, і не адчуваюць недахопу ў нашай духоўнай і матэрыяльнай блізкасці”, - сказаў ён тады.








All the contents on this site are copyrighted ©.