2016-07-18 11:43:00

Поспех папскай малітоўнай медыя-ініцыятывы


 

Вялікі поспех аднесла медыя-ініцыятыва Папы. Са студзеня 2016 г. Францішак абвяшчае свае малітоўныя інтэнцыі ў фармаце кароткіх відэа-ролікаў на “YouTube”. За паўгода толькі праз ватыканскія акаўнты ў сацыяльных сетках іх паглядзелі больш за 10 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце.

“Вобраз з папскім пасланнем прамаўляе вельмі моцна і гэтыя відэа актыўна распаўсюджваюцца маладымі людзьмі, якія ў іншай сітуацыі, магчыма, нават і не даведаліся б, што Папа кожны месяц просіць маліцца ў канкрэтных інтэнцыях”, - сказаў дырэктар Сусветнага апостальства малітвы, айцец Фрэдэрык Фарнос, каардынатар ініцыятывы.

“Мы вельмі ўражаны папулярнасцю гэтых відэа-пасланняў, і ў той жа час мы рады, што іх ацанілі не толькі шматлікія католікі па ўсім свеце, але таксама і людзі няблізкія да Каталіцкага Касцёла, да якіх такім чынам дасягае слова Папы і яго заклік да малітвы ў абліччы тэрміновых праблем чалавецтва”,  - сказаў кіраўнік малітоўнага постальства. Ён паведаміў Ватыканскаму радыё, што відэя аб неабходнасці салідарнасці паглядзелі больш за 950 тыс. чалавек і дадаў, што падчас сваіх падарожжаў па свеце чуе ад святароў, кансэкраваных асоб, свецкіх вернікаў, што гэтыя простыя ролікія дапамагаюць ім маліцца і быць бліжэй да праблем і місіі Касцёла. Такім чынам Пантыфік дапамагае ім абудзіць сэрца да малітвы. Напрыклад, у чэрвеньскім відэа выступае бяздомны. Яго гісторыя дазваляе расплюшчыць вочы і стаць больш уважлівымі да праблем людзей, якіх мы сустракаем на вуліцы нашых гарадоў, заўважыў айцец Фарнос.

Разважанні Папы запісваюцца на іспанскай мове, а затым перакладаюцца на некалькі іншых.








All the contents on this site are copyrighted ©.