Францішак скіраваў відэа-пасланне да юных
удзельнікаў мерапрыемства “Together 2016”, якое праходзіла ў Вашынгтоне, у Злучаных
Штатах, 16 ліпеня 2016 г. Ініцыятыва, якая носіць экуменічны характар, была арганізавана
рухам малітвы і евангелізацыі “Pulse”, заснаванага Нікам Холам.
“Дарагія маладыя людзі, я ведаю, што у вашых сэрцах ёсць нешта, што робіць вас неспакойнымі, паколькі юнак, які не адчувае неспакою, гэта ўжо стары”, - сказаў Францішак у сваім відэа-звароце на іспанскай мове. “Але, што вас турбуе?”, - запытаўся ён, адрасуючы гэта пытанне кожнаму маладому чалавеку. Паводле Пантыфіка, удзел у вашынгтонскім форуме, гэта нагода і магчымасць сустрэць Хрыста, Які можа адказаць на неспакой кожнага сэрца. “І будзьце ўпэўненыя, я абяцаю, вы не адчуеце сябе засмучанымі. Бог не расчаруе нікога”, - сказаў Святы Айцец і дадаў: “Езус чакае цябе, гэта Ён пасадзіў у тваім сэрцы насенне неспакою”. “Наперад! Табе няма чаго губляць. Паспрабуй!”, - заклікаў Францішак маладых амерыканцаў.
All the contents on this site are copyrighted ©. |