6-7 кастрычніка 2016 г. у Палацы св. Пія X побач з Ватыканам адбудзецца традыцыйная штогадовая медыя-канферэнцыя. Арганізатарамі форума, прысвечанага камунікацыі і тэхналогіям, выступаюць асацыяцыя “HD Forum Italia” сумесна з Сакратарыятам па справах камунікацыі Святога Пасаду.
“Канферэнцыя зберыць аўтарытэтных прадстаўнікоў сферы сусветных тэхналогій для абмеркавання апошніх навукова-тэхнічных вынаходак у сферы лічбавага тэлебачання”, - паведамілі арганізатары. Камунікацыйны праект стаў вынікам стратэгічнага супрацоўніцтва паміж асацыяцыяй “HD Forum Italia” і ватыканскай дыкастэрыяй.
“Мерапрыемства адбываецца ў “гарачы” для аудыёвізуальнага сектару час, калі ён вымушаны рэагаваць на з’яўленне лічбавага фармату Ultra HD звышвысокай дакладнасці”, - адзначыў Бэніта Манліа Мары, прэзідэнт асацыяцыі “HD Форум Італія”, якая спецыялізуецца на пытаннях распаўсюджання і ўжытку мультымедыйнага кантэнту.
У гэтым годзе праграма канферэнцыі прадугледжвае абмеркаванне рэформы ватыканскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з інавацыйным прафесійным вопытам Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра, майстар-клас ад “Асацыяцыі інжэнераў кіно і тэлебачання” на тэму новых відэа-тэхналогій.
У адкрыцці канферэнцыі прыме ўдзел прэфект Сакратарыяту па справах камунікацыі Святога Пасаду кс. Дарыё Вігано.
All the contents on this site are copyrighted ©. |