2016-07-13 12:04:00

Пантыфік выказаў блізкасць да ахвяр чыгуначнай катастрофы


Святы Айцец Францішак выказаў сваю блізкасць і запэўніў у сваім “сардэчным удзеле” ў болі, які нясуць на сабе шматлікія сем’і ахвяр і пацярпелых у чыгуначнай катастрофе на поўдні Італіі. Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за загінулых і за хутчэйшае выздараўленне параненых, давяраючы іх матчынаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара.

12 ліпеня 2016 г. раніцай у паўднёваітальянскай вобласці Апулія у сельскай мясцовасці паміж гарадамі Бары і Барлетта сутыкнуліся два пасажырскіх цягнікі. Загінулі каля 30 чалавек. Параненых – некалькі дзясяткаў. Па гэтай чыгуначнай лініі людзі дабіраюцца ў школы, на працу, у аэрапорт. Тут штодня праязджае больш за 200 саставаў. Некалькі вагонаў цалкам разбураныя. З-пад абломкаў удалося выцягнуць маленькага дзіцяці, якога на верталёце адправілі ў бальніцу.

Прычынай трагедыі магла стаць “чалавечая памылка”. Адзін з цягнікоў павінен быў чакаць, калі загарыцца зялёнае святло, перш чым, накіравацца на тую каляіну, дзе і адбылося сутыкненне.








All the contents on this site are copyrighted ©.