2016-07-12 13:13:00

Новы кіраўнік Залы Друку даў першае інтэрв’ю


Новапрызначаны кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду ў першым інтэрв’ю Ватыканскаму радыё падзяліўся думкамі аб сваім прызначэнні, будучай працы, усё больш і больш міжнароднай камунікацыі Касцёла, асобе свайго папярэдніка.

Грэг Бёрк прызнаўся, што адчувае энтузіязм на пачатку свайго служэння ў якасці кіраўніка ватыканскай прэс-службы, але ў той жа час, за ім хаваецца і пэўны страх, бо праца не простая. Журналісцкая прафесія, канешне, паслужыць тут вялікай дапамогай, але гэта не ўсё, новае заданне значна складаней.

Бёрк, амерыканец паводле паходжання, нагадаў, што яго намесніцай Папа прызначыў іспанскую журналістку Палому Гарсія Овехера, і адначыў, што ў гэтым крыецца паняцце “міжнароднасці”, якое становіцца ўсё больш і больш актуальным для Святога Пасаду. Каталіцкі Касцёл, па сваёй прыродзе, з’яўляецца універсальным, заўважыў новы дырэктар, і дадаў, “калі вы хочаце гаварыць са светам, вы таксама павінны гаварыць па-англійску, няма ніякіх сумневаў”.

“Бязмежная цярпліваць” – гэта тая рыса, якую новы кіраўнік Залы Друку цэніць найбольш у сваім папярэдніку. Але не толькі гэта – Бёрк выкарыстаў у адносінах да кс. Ламбардзі англійскае слова “gracious”, якое ўтрымлівае і дабрыню, і ласкавасць. “Яму заўсёды ўдаецца быць вельмі добрым у адносінах да людзей, вельмі адкрытым, пры гэтым ён абсалютна адданы Святому Айцу, праз сваю працу. Я спадзяюся, што – прынамсі часткова – буду мець гэтыя вартасці!”, - сказаў у сваім першым пасля прызначэння інтэрв’ю новы кіраўнік Залы Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.