2016-07-06 13:15:00

Папа сустрэўся з бацькамі знойдзенага мёртвым студэнта з ЗША


Меркаванае забойства студэнта з ЗША ў Рыме глыбока кранула папу Францішка. 6 ліпеня 2016 г. ён сустрэўся з бацькамі 19-гадовага Бо Саламона, які два дні таму быў знойдзены мёртвым у рацэ Тыбр. Пантыфік такім чынам хацеў выказаць сям’і сваё спачуванне і запэўніць у малітве, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. 

Следчыя мяркуюць, што малады чалавек стаў ахвярай злачынства. Ён паступіў на летнія курсы ў амерыканскі прыватны Універсітэт імя Джона Кабота ў Рыме. У першы вечар пасля прыбыцця Саламон знік. Гэта было ў мінулы чацвер. У панядзелак яго цела было знойдзена на беразе недалёка ад аднаго з мастоў праз Тыбр, у пяці кіламетрах ад універсітэта уніз па цячэнню ракі.








All the contents on this site are copyrighted ©.