2016-06-30 12:31:00

Святы Айцец заклікаў забяспечыць годнай працай усіх


З заклікам аб забеспячэнні годнай працы, зыходзячы з становiшча сем’яў, звярнуўся Францішак 30 чэрвеня 2016 г. у канцы юбілейнай агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Ён вітаў Італьянскую асацыяцыю працоўнага кансалтынгу.

Святы Айцец заклікаў яе членаў пашыраць культуру працы, якая гарантуе годнасць асобы і агульнае дабро грамадства, зыходзячы з патрэб яго асноўнай ячэйкі, якой з’яўляецца сям’я. Ён адзначыў, што менавіта сям’я больш за ўсіх пакутуе ад наступстваў дрэннай сітуацыі з працай: яе адсутнасці або няўстойлівасці. Папа падкрэсліў, што задачай працоўных дарадцаў з’яўляецца не толькі сацыяльная дапамога, але і намаганні, каб на нацыянальным і еўрапейскім узроўнях інстытуты і эканамічныя фактары ў поўнай ступені імкнуліся да мэты, якой з’яўляецца поўная і годная занятасць. “Бо менавіта праца дае годнасць”, - падкрэсліў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.